Темы

У дзень памяці гучаў «Звон смутку»

Дата 22 чэрвеня назаўжды ўрэзалася ў памяць беларусаў. У гэты дзень 71 год таму абарвалася мірнае жыццё мільёнаў людзей. Увесь беларускі народ падняўся на абарону сваёй Радзімы і з гонарам, хоць і цаной вялікіх страт, вынес выпрабаванні ваеннага ліхалецця.

Цяпер 22 чэрвеня — Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Жыхары Беларусі, у тым ліку моладзь, удзячны дзядам і прадзедам за мір, за вольнае жыццё. Дзякуючы іх мужнасці і гераізму цяперашняе пакаленне  жыве пад мірным небам, займаецца стваральнай працай.

У Дзень памяці на тэрыторыі Магілёўскай вобласці прайшла маладзёжная патрыятычная акцыя “Звон смутку”, якую арганізавалі Магілёўскі абласны камітэт ГА “БРСМ”, Магілёўская і Бабруйская епархіі Беларускай праваслаўнай царквы пры падтрымцы аблвыканкама, раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, Магілёўскага абласнога аддзялення беларускага фонду міру. Мэта акцыі — грамадзянска-патрыятычнае і духоўнае выхаванне моладзі, выхаванне павагі да гераічнага і гістарычнага мінулага, традыцый беларускага народа, захаванне пераемнасці пакаленняў, а таксама развіццё супрацоўніцтва абласной арганізацыі ГА “БРСМ” і Беларускай праваслаўнай царквы па фарміраванні сістэмы патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання дзяцей і моладзі.  Лейтматыў акцыі — спыніся, памаўчы, паслухай звон смутку, ушануй памяць людзей, якія загінулі, у імя будучых пакаленняў.

Да акцыі далучыўся і наш раён. У 12 гадзін члены пярвічных арганізацый ГА “БРСМ” ушанавалі памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Ва ўстановах адукацыі, летніх аздараўленчых лагерах прайшлі размовы аб трагічных старонках у гісторыі Радзімы, аб неўміручым подзвігу беларускага народа, які сваёй мужнасцю і верай у перамогу не дазволіў ворагу сябе зняволіць. У Бабруйскім аграрна-эканамічным каледжы па мясцовым вяшчанні на працягу дня вялася трансляцыя тэматычнага аўдыёроліка. З хвіліны маўчання пачалася ў гэты дзень і праграма раённага турысцкага злёту моладзі.

Максім КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем