Каб быць з канюшынай

Акрамя нарыхтоўкі травянога корму ў гаспадарках гэтым часам займаюцца падсейваннем злакавых мнагалетнікаў, перазалужваннем палепшаных пашавых угоддзяў, а таксама падкоскай насеннікаў канюшыны. Каб насенне травы атрымалася якасным, участкі, з якіх плануецца яго сабраць, згодна тэхналогіі, сёння-заўтра павінны быць цалкам падкошаны.

Дарэчы, насенне травы далёка не таннае: сёлета адна тона канюшыны лугавой каштавала 25 млн. рублёў, канюшыны белай — каля 70 млн. рублёў. Частку з таго, што патрабавалася раёну, нягледзячы на дарагавізну, прыйшлося набыць. Таму сёлета пастаўлена задача — пад поўную патрэбу сабраць свайго насення. Цяпер вельмі важна — у час зрабіць падкоску канюшыны.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.