Темы

Вясеннія клопаты на палях

У  раёне гэтым часам вядзецца ўвесь комплекс веснавых палявых работ. Як адзначылі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца ўнясеннем на сенакосы і пашу хлорыстага калію, у асобных пачалі ўносіць фосфарныя ўгнаенні.

Вядзецца падсейванне мнагалетніх траў. Усяго па раёне па стану на 3 красавіка падсеяна 24 працэнты ад плану. У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” з гэтым відам работ ужо справіліся. Больш за 40 працэнтаў плошчаў падсеяна ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” і СВК “Калгас імя Дзяржынскага”. Не прыступалі — у СВК “Гігант”, СВК “Стасеўка” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. Поле перанасычана вільгаццю, што не дазваляе сеялцы прыступіць да работы. 

Працягваюцца работы па вывазцы на палі і ўнясенні ў глебу арганічных угнаенняў. Вывезена больш за 290 тысяч тон, унесена пад ярыну без малога 99 тыс. тон, або 34 працэнты ад плану. Больш астатніх ад неабходнага ўнеслі ў філіялах “Варатынь” РУП “БЗ ТДіА” (86 працэнтаў) і  “Харчавік-Агра” (81). На трэцяй пазіцыі ААТ “Саўгас Кісялевічы” (62 працэнты). 

Ва ўсіх гаспадарках, за выключэннем БТАА “Амега-Люкс” і ТДА “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, вядзецца пратручванне насення яравых зерневых культур. Усяго ў раёне пратручана 38 працэнтаў ад плану. А вось у СВК “Калгас імя Дзяржынскага” яно пратручана ў поўным аб’ёме і нават звыш: з 222 тон пратручана ўжо 270, або 122 працэнты ад задання. Завяршаюць гэтую работу і раслінаводы СВК “Гігант”, дзе пратручана 85 працэнтаў ад патрэбы.

Ва ўсіх сельгасарганізацыях: БТАА “Амега-Люкс”, СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, СВК “Калгас імя А. Неўскага” і Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс” вядзецца абрэзка маладых садоў.

Таксама ў гаспадарках вядзецца падкормка азімых зерневых культур. У цэлым па раёне яны падкормлены на плошчы 1 842 га, або 20 працэнтаў ад задання. З-за павышанай вільготнасці поля да падкормкі не прыступілі ў СВК “Гігант”, не вядзецца гэтая работа і ў ТДА “Птушкафабрыка Вішнёўка”.

У чатырох сельгасарганізацыях: СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, філіялах “Варатынь” і “Харчавік-Агра”, а таксама ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” вядзецца падкормка і азімага рапсу.

 Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

«Дарога да Святыняў». Бобруйский район тепло встретил участников научно-просветительской экспедиции

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

Молодежь — молодежи. Акцию «Беларусь адзiная» в новом формате презентовали в Минске

3 сентября 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

Студенты БГТУ осваивают азы профессии на производственной практике в Глушанском опытно-производственном лесничестве

3 сентября 2026
Читать новость
Официально

Лукашенко принял с докладом министра образования. Рассказываем о главном

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

ИМНС информирует о необходимости уплаты единого имущественного платежа. Как это сделать

3 сентября 2026
Читать новость
Общество

1155 женщин приходится на 1 тысячу мужчин в Могилевской области

3 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем