Темы

Веснавы дзень год корміць

У папярэднія дні надвор’е не вельмі спрыяла земляробам раёна ў правядзенні вясенне-палявых работ. Яго капрызы не раз пераблытвалі ўсе планы і задумкі. І калі вывазкай арганічных і мінеральных угнаенняў, падсеваў мнагалетнікаў у гаспадарках (хоць і з перапынкамі) маглі займацца, то вывесці сеялкі на палі мала ў якіх мясцінах прадстаўлялася магчымым. З нецярпеннем усе чакалі часу, калі можна будзе прыступіць да севу ранніх яравых культур. І вось гэты час настаў. У самым пачатку тыдня ярка ў небе, па-вясенняму засвяціла сонейка, прыгрэла зямлю і нібы ажывіла ўсе наваколле. Вядома, не ўраз з палеткаў знікла залішняя вільгаць, але ж, як толькі больш вышэйшыя мясціны прыгатаваліся прыняць зерне будучага ўраджаю, то ў гаспадарках адразу заварушыліся.

Брыгадзір Галіна Дзешкавец

Своечасова  дастаўляюць абеды ў поле Ганна Анішчык…

… і Віктар Харанека

А ў гэты час повар Галіна Вараб`ёва  гатуе вячэру

Сяргей Феднеў віншуе з працоўнай перамогай Юрыя Арцёменку

Віншаванні ад Сяргея Феднева  і Івана Шульгі (справа)  атрымлівае Віктар Дыбаль

Першымі ў раёне выбарачна сяўбой ранніх зерневых культур пачалі займацца ў  філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, ААТ «Саўгас Кісялевічы», крыху пазней да іх падключыліся СВК  “Калгас імя Дзяржынскага”, “Калгас імя А. Неўскага”, ААТ «Агракамбінат «Бабруйскі» і іншыя.

12 красавіка, мы пабывалі на палетках СВК “Калгас імя А. Неўскага” разам з Сяргеем Федневым, старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Сяргей Іванавіч выехаў, каб прама на рабочым месцы ўручыць ўзнагароды механізатарам, занятым на вясенне-палявых работах. А яшчэ і пагаварыць з імі, ўдаставерыцца як ідуць справы і як наладжана харчаванне тых, хто з раніцы да самага вечара працуе ў полі.

Пад’язджаючы да палетка ля вёскі Навікі, мы здалёк заўважылі, што работа ў механізатараў ў поўным разгары. Тут жа мы сустрэліся з намеснікам старшыні калгаса па ідэалагічнай рабоце Іванам Шульгой, галоўным аграномам Цімафеем Салановічам і брыгадзірам паляводчай брыгады Нінай Пінчук. Яны і расказалі, што ўжо чацвёрты дзень Раман Радзівонаў, Сяргей Казлоўскі, Рыгор Ганчароў і Аляксей Акуліч на “Беларусах” займаюцца на гэтым палетку ўнясеннем арганікі. Угнаенне з буртоў ім загружае на сваім “Амкадоры” Сяргей Лысенка.

— Тэхніка працуе спраўна, — заверыла Ніна Мікалаеўна, — збояў ў рабоце няма. Ды і надвор’е, як бачыце, не толькі спрыяе, але і загадвае паспяшацца.

Іван Іларыёнавіч расказаў, што ў гаспадарцы яшчэ напярэдадні правядзення веснавых палявых работ былі распрацаваны ўмовы спаборніцтва і аплаты працы, прадугледжаны меры маральнага і матэрыяльнага стымулявання. З імі ўсе працаўнікі, занятыя на гэтых работах, былі азнаёмлены яшчэ да іх пачатку. Напрыканцы кожнага працоўнага дня падводзяцца вынікі працы кожнага механізатара і вадзіцеля. Інфармацыя размяшчаецца на відным месцы на мехдвары і ў канторы калгаса.

Толькі намеснік старшыні пачаў расказваць пра тое, што ўсе працаўнікі калгаса, занятыя на палявых работах, своечасова забяспечваюцца гарачымі абедамі і вячэрай, як ля нас прытармазіла “Газель”.

— А вось яны і абеды, лёгкія на ўспамін, — засмяяўся Іван Іларыёнавіч.

Пабачыўшы знаёмы грузавічок, механізатары адразу заспяшаліся да яго.

Не паспелі мы абмовіцца з Нінай Мікалаеўнай і Іванам Іларыёнавічам яшчэ некалькімі словамі, як каля машыны з’явіўся стол, накрыты чыстым прыгожым абрусам.

— Марудзіць няма часу, — паясніла Ганна Анішчык, завіхаючыся ля стала. — Акрамя гэтага ў нас сёння яшчэ шэсць аб’ектаў, і там таксама людзей своечасова пакарміць трэба.

Не адрываючыся ад сваёй справы, Ганна Мікалаеўна коратка расказала, што ў калгаснай сталовай працуе ўжо 13 год, і год 7, як развозіць абеды і вячэры. На сёння яна прывезла працаўнікам гарохавы суп, гуляш з макаронамі і кафейны напітак. А механізатары, прыступіўшыя да яды, ў адзін голас паццвердзілі, што стравы заўсёды не толькі апетытна выглядаюць, але і вельмі смачныя, прыгатаваныя з душой.

Ненадоўга затрымаўшыся на гэтым полі, мы паспяшаліся на другое, якое знаходзілася непадалёк — з правага боку ад дарогі.

— Гэта на «Сlass» у сцэпе з камбініраваным пасяўным агрэгатам “Mega-sеed” (Rabe) працуе Іван Дзешкавец, ён другі дзень сее раннюю яравую пшаніцу, — кіўнуўшы ў бок працуючай тэхнікі, паведаміў Іван Шульга. —  А перад ім — Юрый Арцёменка на МТЗ-1221 з АКШ-6 займаецца падрыхтоўкай глебы да севу зерневых. — Да гэтага часу Юрый Яўгенавіч разам з іншымі механізатарамі гаспадаркі быў заняты на ўнясенні арганічных ўгнаенняў ў глебу, і выйшаў пераможцам, на апошні дзень на яго рахунку — 2 171 тона.

Па словах механізатараў, якія паццвердзіла і брыгадзір гэтай паляводчай брыгады Галіна Дзешкавец, справа ладзіцца. У першы дзень зерне было пасеяна на 40 га, сёння, калі тэхніка не падвядзе, то можа і больш атрымаецца зрабіць.

Кіраўнік раённай прафсаюзнай арганізацыі павіншаваў Юрыя Арцёменку з высокімі дасягненнямі ў працы, уручыў грашовую прэмію, вымпел і чырвоны сцяжок пераможцы спаборніцтва.

Віктара Дыбаля мы засталі ля жывёлагадоўчага комплексу па вырошчванню буйной рагатай жывёлы, дзе ён займаўся пагрузкай угнаенняў. Адзін за адным падыходзілі МАЗы, і нам прыйшлося крыху пачакаць, пакуль у Віктара Рыгоравіча не выпаў невялічкі перарыў. Атрымаўшы заахвочванне і віншаванне ад Сяргея Іванавіча Феднева, і падзякаваўшы за ўвагу да сябе, механізатар заспяшаўся да свайго “Амкадора”. Вядома, час не чакае.

Па меры таго, як падсыхае глеба, і астатнія гаспадаркі раёна ўключаюцца ў пасяўную кампанію. А зараз усе актыўна займаюцца вывазкай угнаенняў на палі, іх закрыццём, падкормкай азімых зерневых, рапса, мнагалетніх траў, выпасаў і падрыхтоўкай глебы да сяўбы.

 Тэкст і фота

Людмілы ПІСАРАВАЙ.

Последние новости

Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024
В будущее вместе с нами

К акции «Сад надежды» присоединилась Каменская специальная школа-интернат

26 апреля 2024
Актуально

Миссия – ликвидатор

26 апреля 2024
Экономика

Лукашенко подписал закон по вопросам предпринимательской деятельности

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Сегодня в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

26 апреля 2024
Актуально

Обращение руководства Бобруйского района к участникам ликвидации аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

26 апреля 2024
Человек и природа

Потепление ожидается в Беларуси с этих выходных

26 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024