Темы

У раёне пачалі садзіць бульбу

На гэтым тыдні, як паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, гаспадаркі прыступілі да пасадкі “другога хлеба” беларусаў.

Першымі да гэтага віду работ прыступілі ў БТАА “Амега-Люкс” і СВК “Гігант”. На раніцу ўчарашняга культура была пасаджана на плошчы 22 гектары, з іх у “Гіганце” — 20 га, у БТАА “Амега-люкс” — 2, а ўсяго сёлета бульбай плануюць засадзіць каля 1 тысячы гектараў. Найбольшыя плошчы (болей 500 га) пад культуру будуць заняты ў СВК “Гігант”, 120 гектараў збіраюцца пасадзіць у БТАА “Амега-Люкс”, па 100 га — у ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” і СВК “Калгас імя А. Неўскага”, 60 — у ААТ “Саўгас Кісялевічы” і па 50 га — у СВК “Калгас імя Дзяржынскага” і Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”. 

Адначасова ў гаспадарках працягваюць сяўбу зерневых і зернебабовых культур. На ўчарашні дзень у цэлым па раёне ранняя ярына была пасеяна на плошчы 3500 га, што склала 54 працэнты ад плану. Таксама вядзецца другая падкормка азімага рапсу і азімых зерневых культур. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 5 сентября: сильный ветер, местами дожди

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем