Настаўнік раёна — у ліку фіналістаў
З 2-га па 7-га красавіка ў Магілёве праходзіў абласны этап конкурсу “Настаўнік года-2012”, на якім наш раён прадстаўляла пераможца раённага этапу — настаўнік абслуговай працы Осаўскага ВПК “Дзіцячы сад-СШ” Л.А. Раманоўская.
Усяго на ўдзел у абласным конкурсе было пададзена 28 заявак. Між тым, па выніках апісання ўласнага педагагічнага вопыту было адабрана толькі 17 фіналістаў, сярод якіх і педагог нашага раёна.
2 красавіка на сцэне Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі фіналісты прадстаўлялі сваю “візітку”. Потым, на працягу трох дзён, давалі ўрокі ў незнаёмых класах магілёўскіх школ. Нашаму педагогу выпала быць першапраходцам: правесці першы па ліку ўрок у першы з трох дзён.
Нягледзячы на тое, што ў суперфінал абласнога этапу конкурсу Ларыса Аляксееўна не трапіла, яна атрымала добры вопыт і незабыўныя ўражанні.
Алена КАРПЕНКА.