Темы

Шанавалі людзей працы

У мінулую пятніцу ў Глушанскім пасялковым Доме культуры ў святочных абставінах прайшоў сход перадавікоў народнай гаспадаркі Бабруйскага раёна, прысвечаны падвядзенню вынікаў іх працы за 2011 год.

Важкі каравай-2011 — кіраўніку раёна

З наказам да маладых звярнулася Аляксандра Сакун

З прывітальным словам —  Анатоль Чорны

Цудоўна справіліся са сваёй задачай вядучыя-дэбютанты
 Іван Салавей і Алена Балыка

Заслужаная ўзнагарода — Ірыне Гарошка

Хор работнікаў культуры

Галоўнымі героямі свята сталі жывёлаводы, механізатары, паляводы, фермеры, кіраўнікі і спецыялісты гаспадарак, прадстаўнікі сацыяльнай, будаўнічай, жыллёва-камунальнай галін, галін адукацыі, аховы здароўя, культуры, праваахоўных органаў — усе тыя, хто сваёй адказнасцю да працы, добрасумленнем і працоўнымі дасягненнямі множаць славу Бабруйшчыны, павышаюць яе дабрабыт і ўносяць вялікі ўклад у агульную скарбонку Беларусі.

У знамянальным для працаўнікоў раёна форуме прынялі ўдзел і ганаровыя госці: Анатоль Чорны, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама, Валерый Булановіч, старшыня Магілёўскага гаркама прафсаюза работнікаў АПК, прадстаўнікі ўлады г. Бабруйска, суседніх раёнаў і кіраўніцтва заводаў-пераапрацоўшчыкаў, рэспубліканскіх СМІ і інш.

Тых, хто сабраўся ў зале, цёплымі словамі прывітаў старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі. Ён адзначыў, што злёт перадавікоў народнай гаспадаркі — гэта, як заўсёды, падвядзенне вынікаў вялікай, нялёгкай, руплівай і стараннай працы асобных людзей і цэлых калектываў, і, зразумела ж, шанаванне герояў працоўных будняў.

Выказваючы шчырую падзяку ўсім перадавікам за іх нястомную працу, старшыня райвыканкама падкрэсліў, што галоўнае дасягненне Бабруйшчыны — гэта людзі, рукамі якіх апрацоўваецца і добраўпарадкоўваецца зямля, вырошчваецца і збіраецца хлеб, вырабляюцца высакаякасныя малако і мяса. Складаныя задачы ім даводзіцца вырашаць штогод, прычым заўсёды  прыкладваць максімум намаганняў і прафесійнага майстэрства.

Кіраўнікі лепшых гаспадарак, спецыялісты і працаўнікі розных галін вытворчасці, якія сваёй працай даказалі, што яны лепшыя у сваёй прафесіі, падымаліся ў гэты дзень на сцэну, каб атрымаць свае ўзнагароды — Ганаровыя граматы, дыпломы і грашовыя прэміі абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, абласнога прафсаюза работнікаў АПК.

У гэты дзень атрымалі гарачыя віншаванні і пасведчанні ў сувязі з прысваеннем ім ганаровага звання  “Чалавек года”  трактарыст-машыніст СПК “Калгас імя А. Неўскага” Міхаіл Харанека і настаўнік Цялушскай школы Аляксандр Гацко. Не былі забыты працаўнікі ні ў адной галіне вытворчасці. Цёплыя словы падзякі за сваю пачэсную працу ад кіраўніка раёна пачуў кожны з тых, хто дасягнуў найвышэйшых паказчыкаў на сваім рабочым месцы.

З асаблівай цеплынёй Міхаіл Шалкоўскі звярнуўся да ветэранаў працы сельскагаспадарчай вытворчасці, якія ў свой час працавалі на славу Бабруйшчыны і стваралі яе гісторыю. Ён запрасіў на сцэну ганаровую госцю свята, Героя Сацыялістычнай працы Аляксандру Рыгораўну Сакун, былую даярку калгаса “Перамога”, якая абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Кіраўнік раёна ўручыў жанчыне падарунак ад райвыканкама, падзякаваў за нястомную шматгадовую самаадданую працу і вялікія працоўныя дасягненні, а таксама адзначыў, што неацэнны вопыт старэйшага пакалення запатрабаваны і сёння — моладзі ёсць на каго раўняцца.

 Са словамі прывітання да ўдзельнікаў форуму звярнуліся і ганаровыя госці сходу. Яны віншавалі з дасягнутымі поспехамі і жадалі далейшай плённай працы.

Змястоўную канцэртную праграму прадставілі работнікі раённага аддзела культуры і мясцовага ДК. Удзельнікі мастацкай самадзейнасці, творчыя калектывы — спевакі, танцоры, музыканты радавалі прысутных у зале сваімі выступленнямі і падарылі ім сапраўднае свята. А прадстаўнікі раённай грамадскай арганізацыі “БРСМ” нават з дапамогай выдатна пастаўленага мастацкага нумара са сцэны цудоўна расказалі пра свае маладзёжныя справы і працоўныя здзяйсненні.

Увесь час,  пакуль ішло ўзнагароджванне пераможцаў і працягваўся канцэрт, на вялікім экране мільгалі фотаздымкі, якія расказвалі аб буднях працаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі. Яны яшчэ раз яскрава пацвярджалі, што людзі Бабруйшчыны могуць слаўна працаваць на дабрабыт сваёй малой радзімы і роднай дзяржавы. І яны ведаюць, што дабіцца поспехаў у любой справе і вырашыць пастаўленыя задачы можна толькі пры дапамозе стараннай мэтанакіраванай працы.

Завяршылася галоўнае свята працаўнікоў раёна яркім феерверкам на сцэне.

Доўга яшчэ было мнагалюдна ў фае Дома культуры, дзе была арганізавана выстава прадукцыі сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна. Кожны жадаючы тут мог не толькі зрокава пазнаёміцца з гэтай прадукцыяй, але і ацаніць яе на смак.

Адлік новага года ўжо ідзе, і верыцца, што ён стане годам новых здзяйсненняў і новых канкрэтных спраў. Ён не толькі пацвердзіць здабыткі сённяшніх герояў, але і назаве імёны новых пераможцаў.

Людміла ПІСАРАВА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Актуально

Наши делегаты делятся своими впечатлениями о масштабном форуме

25 апреля 2024
Общество

Рамонты дарог у Бабруйскім раёне вядуцца актыўнымі тэмпамі

25 апреля 2024
Актуально

“Без лишней лирики и эмоций — факты на стол”. Лукашенко ответил на все вопросы о происходящем вокруг Беларуси

25 апреля 2024
Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024