З перамогай!
Навучэнцы раёна штогод прымаюць удзел у конкурсе даследчых работ як раённага, так і абласнога, і рэспубліканскага маштабу, і небезвынікова. У мінулым годзе, да прыкладу, з абласнога конкурсу школьнікі вярнуліся з дыпломамі і граматамі. Работа па геаграфіі вучня Бортнікаўскай школы была адзначана Дыпломам 1-й ступені на рэспубліканскай канферэнцыі.
Сёлета такая канферэнцыя праходзіла з 2 па 4 снежня ў Мінску і Жодзіна. Разам з іншымі свае работы на ёй абаранялі і вучні Бабруйскага раёна. А днямі стала вядома, што даследчая работа па беларускай літаратуры Яны Чэркас і Насці Юшкевіч з Міхалёўскай школы адзначана Дыпломам 2-й ступені.
З перамогай вас, дзяўчаты!
Максім КАРПЕНКА, юнкар.