Экалагічнае выхаванне
Работнікамі Каменскай бібліятэкі для вучняў 3-4 класаў мясцовай школы была праведзена гульнявая праграма на экалагічную тэму “Знатакі прыроды”.
У турніры прынялі ўдзел дзве каманды: “Ручаёк” і “Сонейка”. Дзеці спаборнічалі ў розных конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі аб таямніцах ляснога царства, аб жыцці жывёл і птушак. Таксама да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Цудоўная прырода”. Самымі эрудзіраванымі былі прызнаны: вучаніцы 3-га класа Яна Горын і 4-га — Паліна Шыла. Дзяўчынкі былі ўзнагароджаны падарункамі – кнігамі.
Таццяна ВІСЛАУС, загадчыца Каменскай бібліятэкі.