Темы

У райвыканкаме

Паскорыць уборачныя работы, павялічыць вытворчасць малака, трымаць на кантролі выплату заработнай платы, удасканаліць і актывізаваць работу з насельніцтвам па навядзенні парадку на прысядзібных надзелах — гэтыя і іншыя пытанні абмяркоўваліся на рабочай нарадзе, якую ў панядзелак правёў старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі. 

Завастраючы ўвагу на справах у раслінаводчай галіне,  першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык адзначыў, што ў раёне гэтым часам працягваецца ўборка кукурузы на зерне і сілас, заканчваецца капанне бульбы. Цукровыя буракі ўбраны больш чым на палове плошчаў. З гародніны засталося ўбраць познюю капусту і сталовыя буракі. Ну і, вядома ж, працягваецца падняцце зябліва пад сяўбу ярыны. Закрануўшы справы ў жывёлагадоўлі, у прыватнасці, малочнай вытворчасці, Валерый Сяргейчык адзначыў,што ў сельгасарганізацыях маецца ўсё неабходнае для таго, каб нарошчваць аб’ёмы малака. І той факт, што ў шэрагу гаспадарак гэтага не назіраецца, гаворыць пра недапрацоўку арганізацыйных момантаў. Менавіта па дадзеных пытаннях, а таксама задачах на бліжэйшы час  на гэтым тыдні пройдзе нарада з удзелам адказных за жывёлагадоўлю работнікаў райсельгасхарчу, кіраўнікоў і галоўных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала прысутным ад даручэнні губернатара вобласці Пятра Рудніка — выплаціць заработную плату за верасень не пазней 25-га кастрычніка. Таксама яна паведаміла аб правядзенні ў раёне аўкцыёнаў па продажы аб’ектаў нерухомасці, якія не выкарыстоўваюцца. Па словах намесніка старшыні, не зніжаецца пакупнікоўская актыўнасць кірмашоў. Падчас апошняга, “Пакроўскага кірмашу”, выручка сельгасарганізацый і райспажыўтаварыства склала больш за 105 млн. рублёў. 

У справаздачы па пытаннях сацыяльнай сферы намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава адзначыла, што ўрачыстасці да Дня маці прайшлі ва ўсіх клубных установах і ўстановах адукацыі. Як станоўчае, быў адзначаны і той факт, што калектыў нашага раёна, фальклорны народны ансамбль песні “Пярэзвы”, 16 кастрычніка прыняў удзел у рэспубліканскім кірмашы ў Мінску, які ладзілі прадпрыемствы Магілёўскай вобласці. Кіраўнікам арганізацый Святлана Носава нагадала аб неабходнасці зрабіць адлічэнні ў Фонд міру, удзельнікам інфармацыйных груп — аб правядзенні на гэтым тыдні дня інфармавання насельніцтва.   

Аб рабоце, якая праводзіцца ў раёне па добраўпарадкаванні тэрыторый, далажыў на планёрцы старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Баркоўскі. У прыватнасці, ім было адзначана, што на мінулым тыдні значная ўвага ўдзялялася зачыстцы звалак, абкосцы населеных пунктаў і дарог, спілаванню аварыйных дрэваў, рамонту ў Вялікіх Бортніках агароджы. Пры гэтым старшыня райсавета выказаў нараканні ў адрас асобных арганізацый, дзе на выдадзеныя экалагічнай службай прадпісанні рэагаваць не спяшаюцца. А вось кіраўнік раёна парэкамендаваў большую настойлівасць і актыўнасць праяўляць санітарнай службе ў пытаннях, звязаных з навядзеннем парадку на прысядзібных надзелах і калядваровых тэрыторыях жыхароў.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Делегаты ВНС утвердили Концепцию нацбезопасности и Военную доктрину

25 апреля 2024
Актуально

Хренин о Военной доктрине: закрыты белые пятна в вопросах применения военной силы в мирное время

25 апреля 2024
Общество

Пярвічак «Белай Русі” ў Бабруйскім раёне стала болей

25 апреля 2024
Общество

Комиссия по координации работы по содействии занятости работала в Ковалевском сельсовете

25 апреля 2024
Актуально

Вольфович раскрыл новации проекта Концепции нацбезопасности

25 апреля 2024
Актуально

Смотрим вместе: работники УКП “Жилкомхоз” следят за ходом ВНС онлайн

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко рассказал о непубличной части Концепции национальной безопасности

25 апреля 2024
Актуально

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

ВНС — день 2-й: делегаты и приглашенные, в том числе представители нашего района, уже прибыли во Дворец Республики

25 апреля 2024
Актуально

ВНС 25 апреля продолжает работу. В повестке дня — утверждение Концепции нацбезопасности и Военной доктрины

25 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024