Палявыя работы — да 1 лістапада

Падчас абмеркавання спраў у сельскай гаспадарцы Міхаіл Шалкоўскі нагадаў аб патрабаванні Прэзідэнта краіны — завяршыць палявыя работы да 1 лістапада. Наш раён у гэтым плане, па словах старшыні райвыканкама, не павінен стаць выключэннем. На пачатак тыдня, як адзначыў начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, уборка кукурузы на сілас цалкам завершана, завяршаецца ўборка гэтай культуры на зерне, прычым, лідэр па ўраджайнасці — СВК “Гігант”. Ва ўсіх сельгасарганізацыях, за выключэннем СВК “Стасеўка” і “Калгас імя Дзяржынскага”, вядуцца работы па падняцці зябліва. Актыўнасць праяўляюць гаспадаркі ў вывазцы на палі і ўнясенні ў глебу арганікі пад яравую сяўбу.  Вядзецца ўборка цукровых буракоў. У СВК “Калгас імя А. Неўскага” яна амаль завершана. Дарэчы, менавіта гэтая гаспадарка з’яўляецца флагманам па ўраджайнасці клубняў.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.