Ордэн Маці — Ірыне Болбас

У пятніцу, 14-га кастрычніка, губернатар вобласці Пётр Руднік ва ўрачыстых абставінах уручыў ордэн маці жыхарцы нашага раёна Ірыне Болбас, згодна Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 13 верасня сёлетняга года № 413 “Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам маці”.

Ірына Мікалаеўна з мужам Мікалаем Мікалаевічам, як мы даведаліся, жывуць у Брожы, выхоўваюць пяцёра дзяцей. Старэйшая Марына — студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, малодшыя — Вікторыя, Аляксей і Віталь, вучацца ў мясцовай школе, Карыне ўсяго два гады. Нягледзячы на тое, што Ірына Мікалаеўна з’яўляецца работнікам РТУП “Магілёўскае аддзяленне беларускай чыгункі”, працуе дзяжурнай па чыгуначнай станцыі Брожа, галоўнае яе прызванне — быць маці. Менавіта за гэта і адзначана пачэснай узнагародай. 

 Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.