Нашы землякі — героі “Дажынак-2011”

З 30 верасня па 2 кастрычніка ў горадзе Маладзечна Мінскай вобласці прайшоў рэспубліканскі фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2011”. Удзел у фестывалі прыняла і дэлегацыя нашага раёна, якую ўзначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі.

Працаўнікі нашага раёна ўнеслі вясомы ўклад у агульнабеларускі каравай сёлетняга года, і лепшыя з лепшых — пераможцы рэспубліканскага спаборніцтва, за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, нарыхтоўцы травяністых кармоў, былі адзначаны на “Дажынках”.

Вось яны, героі “Дажынак-2011”, пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў:

СВК “Гігант” (старшыня М.П. Левакоў) заняў 1-е месца сярод сельскагаспадарчых і іншых арганізацый, якія ажыццяўляюць вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Узнагароджаны Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй ў суме 30 млн. рублёў.

Уладзімір Шапялевіч (вадзіцель СВК “Гігант”) — заняў 3-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку зерня ад камбайнаў. Узнагароджаны тэлевізарам.

Аляксандр Дайнэка (вадзіцель СВК “Гігант”) — заняў 2-е месца сярод маладых вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку зерня ад камбайнаў. Узнагароджаны дамашнім кінатэатрам.

Валерый Вавула (камбайнер СВК “Калгас імя А. Неўскага”) —  заняў 2-е месца сярод камбайнераў кормаўборачных камбайнаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў). Узнагароджаны матаблокам.

Аляксандр Бандарчук (трактарыст-машыніст СВК “Калгас імя А. Неўскага”) — заняў 2-е месца сярод вадзіцеляў транспартных сродкаў, якія ажыццяўлялі перавозку травянога корму ад кормаўборачных камбайнаў і машын сельскагаспадарчых і іншых арганізацый (іх філіялаў). Узнагароджаны дамашнім кінатэатрам.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.