Темы

Лепшыя красмэны — у Цялушы

Першымі раённымі спаборніцтвамі школьнікаў у навучальным годзе па традыцыі з’яўляецца асенні легкаатлетычны крос. Сёлета ён прайшоў у Бабруйскім гарадскім парку культуры і адпачынку.

Першынства ў розных узроставых групах на дыстанцыі ад 500 да 2000 м аспрэчвалі 72 юнакі і 69 дзяўчат раёна. Сярод каманд па-за канкурэнцыяй былі юныя красмэны Цялушскай школы (настаўнік фізкультуры А. Гацко). А вось трэцяга прызёра ад другога аддзяліла ўсяго адно ачко. У напружанай барацьбе другімі сталі легкаатлеты Бортнікаўскай школы, трэцімі — Варатынскай.

У асабістым першынстве ў пераможцы выйшлі: у дзяўчат Кацярына Вавула, Юлія Фархутдзінава, Наталля Вавула, Марына Цялюк, Любоў Вавула, Таццяна Шынкаронак — з Цялушскай школы і Надзея Парахневіч — з Варатынскай. Сярод юнакоў лепшымі сталі Мікіта Юшкевіч і Віктар Жмураў з Міхалёўскай школы, Мікалай Рудзько — з Гарохаўскай, Артур Станчык — з Брожскай, Уладзіслаў Ажгірэвіч — з Глушанскай, Ілья Несцераў — з Варатынскай і Арцём Шчарбакоў — з Каменскай школы.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Навстречу ВНС

Беларусь готовится к важнейшему политическому событию года – VII Всебелорусскому народному собранию

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Я люблю тебя, жизнь!». В Глушанском СДК прошел концерт, приуроченный к Международному дню инвалидов

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Беларуси обновили методику расчета денежных доходов населения

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С 1 января 2026 года в Беларуси вступают новые правила работы с книгой замечаний и предложений

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

С трудовым коллективом Бобруйского лесхоза говорили о коррупции

5 декабря 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Ольга Бакланова: «Плюсы для зерновых, минусы для капусты». Как потепление меняет аграрную карту Беларуси?

5 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем