Эканомію — ва ўсім

Планёрка ў гэты панядзелак, якую правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пачалася з пытання рацыянальнага выкарыстання вулічнага асвятлення ў населеных пунктах. Па словах кіраўніка раёна, факты неэканомных адносін да бюджэтных сродкаў  дапускаць ні ў якім разе нельга. Заяўкі на неабходнасць адрэгуляваць работу рэле часу, там, дзе такая неабходнасць ўзнікае, старшыні сельсаветаў павінны падаваць неадкладна. Без прамаруджванняў на такія заяўкі павінны рэагаваць і раённыя электрасеткі. Іншага падыходу быць не павінна.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.