Выручка павялічваецца

Выручка ад правядзення кірмашоў па продажы сельгаспрадукцыі з кожным тыднем павялічваецца, — адзначыла Тамара Рудая, — ад 36 мільёнаў у першыя выхадныя да 167,9 мільёна — у мінулыя, што ўказвае на запатрабаванасць такой формы ўзаемадзеяння паміж сельгаспрадпрыемствамі, фермерскімі гаспадаркамі і насельніцтвам. Кірмаш “Залатая восень”, які пройдзе ў першыя дні кастрычніка і абяцае быць асабліва мнагалюдным, павінен, па словах намесніка старшыні, стаць паказальным: насычаным дастатковай колькасцю, у шырокім асартыменце, сельгаспрадукцыі, у тым ліку мяса, з густам аформленымі гандлёвымі кропкамі, выступленнямі самадзейных калектываў і пры вялікай актыўнасці сельгаспрадпрыемстваў. У якасці прыкладу Тамара Рудая прывяла ААТ “Саўгас Кісялевічы”: сваю прадукцыю гаспадарка прапануе жыхарам Бабруйска не толькі ў выхадныя, але і ў будзённыя дні. 

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.