Справы сельскагаспадарчыя

Рабочая нарада, якую ў панядзелак на гэтым тыдні правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, па традыцыі пачалася з абмеркавання спраў сельскагаспадарчых.

Як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, у раёне гэтым часам актыўна вядзецца ўвесь комплекс палявых работ. Кукуруза ўбіраецца на зялёныя кармы і сілас, а ў чатырох сельгасарганізацыях — і на зерне. Сяўбу азімых культур большасць гаспадарак завяршылі, актывізаваць неабходна ТДА “Птушкафабрыка “Вішнёўка”, ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі” і “Саўгас Кісялевічы”. Працягваецца ўборка насеннікаў мнагалетніх траў, цукровых буракоў, бульбы. Гародніны на гэты час убрана 41 працэнт ад плану, у “Саўгасе “Кісялевічы” уборку завяршылі цалкам. Што да назапашанасці травяністых кармоў на зімоўку, то на раніцу панядзелка на ўмоўную галаву ў сярэднім па раёне было нарыхтавана 21,3 ц.к.адз., што болей, чым на гэтую дату ў мінулым годзе.    

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.