Кірмаш — магчымасць зарабіць грошай

Мінулая субота дала старт правядзенню ў гэтым сезоне кірмашоў па продажы прадукцыі сельгаспрадпрыемстваў, фермерскіх гаспадарак і райспажыўтаварыства. Як і ў мінулыя гады, суботні кірмаш ладзіўся на вуліцы Чангарскай у Бабруйску. Удзел у ім прыняла пераважная большасць гаспадарак. Як адзначыла  намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, цэны на садавіну і гародніну на кірмашы былі ніжэйшымі, чым па горадзе. Кілаграм бульбы вытворцы прапаноўвалі за паўтары тысячы рублёў, капусты — 1000, цыбулі — 3000, за кілаграм яблык — 5000 рублёў. Усяго выручка ад продажу за суботу і нядзелю склала 35,8 млн. рублёў. Гэтыя грошы — не лішнія для гаспадарак, — адзначыў кіраўнік раёна і выказаў непаразуменне паводзінамі тых кіраўнікоў, якія не выкарысталі добрай магчымасці папоўніць свае бюджэты.   

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.