Ад чаго гінуць людзі

За 8 месяцаў сёлетняга года, як паведаміла начальнік аддзела запісаў актаў грамадзянскага стану райвыканкама Т.Л. Лісоўская, зарэгістравана 365 актавых запісаў аб смерці.

Асноўнымі прычынамі, што прывялі да смерці жыхароў раёна ў гэтым годзе, па-ранейшаму значацца хваробы сэрца і кровазвароту, ад якіх памерлі 187 чалавек. 73 чалавекі пайшлі з жыцця з-за старасці. На анкалогію прыйшлося 33 смерці. На няшчасныя выпадкі, траўмы, атручванні — 16, у мінулым годзе гэты паказчык быў амаль удвая вышэйшым (29). Тры чалавекі загінулі з-за алкаголю. Шасцёра (4 мужчыны, 2 жанчыны) скончылі жыццё праз самагубства (за аналагічны перыяд мінулага года — 4). Да смерці двух мужчын прывёў туберкулёз. Яшчэ 39 чалавек пайшлі з жыцця праз іншыя хваробы.

З агульнай колькасці мужчын, якія памерлі ў гэтым годзе (171 чалавек), да пенсійнага ўзросту — 60 год — не дажылі 54 чалавекі. Сярод жанчын (194) да пенсійнага ўзросту — 55 год — не дажылі 20.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.