У імя міру на зямлі
З сённяшняга дня на тэрыторыі дзіцячай аздараўленчай установы “Бабраня-2010” пачынае дзейнічаць маладзёжны валанцёрскі лагер народнага саюза Германіі па доглядзе за ваеннымі магіламі, у складзе якога 20 прадстаўнікоў моладзі з нямеччыны і 15 — з бабруйшчыны.
У межах сацыяльнага праекту, накіраванага на прапаганду міру на зямлі, удзельнікі лагера будуць займацца добраўпарадкаваннем аздараўленчай установы і магілы Героя Савецкага Саюза Аляксандра Чарныша на грамадзянскіх могілках у вёсцы Чарніца. Адначасова хлопцы і дзяўчаты будуць вучыцца разумець адзін аднаго, знаёміцца з гісторыяй і культурнымі традыцыямі народаў.
З мэтай азнаямлення са славутасцямі Беларусі, удзельнікі лагера маюць намер пабываць з экскурсіямі ў Хатыні, Мінску, Гомелі, Бабруйску, ну і, вядома, пазнаёміцца з выдатнымі мясцінамі і чароўнымі краявідамі нашага Бабруйскага раёна.
Алена КАРПЕНКА.