У добрую дарогу!

Заўтра — пачатак новага навучальнага года. У нашым раёне, як і ва ўсёй краіне, старт яму будзе дадзены урокам пад назвай  “Твая зямля, твая Радзіма названа светла — Беларусь”.

 Перад урокам у навучальных установах пройдуць урачыстыя лінейкі, удзел у якіх прымуць работнікі райвыканкама, прадстаўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні сельсаветаў. Кожнаму першакласніку, а іх у раёне сядзе за парты 143, будзе ўручаны падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — ілюстраванае выданне “Беларусь — наша Радзіма”. 

Так што, калі сёння яшчэ бестурботнае лета і канікулы, то заўтра — першы дзень насычанага падзеямі, сур’ёзнага і вясёлага новага навучальнага года.

У добрую дарогу, школьнікі!

Плённай працы вам, педагогі!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.