Расліны пад надзейнай аховай
Акрамя ўборачных работ, якія гэтым часам, без сумнення, у цэнтры ўвагі, у сельгасарганізацыях раёна працягваецца выкананне мерапрыемстваў, накіраваных на ахову раслін ад шкоднікаў і хвароб.
На гэты час, як паведаміла намеснік дырэктара ўстановы па насенняводстве, каранціну і ахове раслін Зоя Грыбава, ужо праведзена дэфекацыя зерневых культур, апрацоўка позняй капусты ад шкоднікаў. Пад азімыя зерневыя ўраджаю будучага года ўносяцца прэпараты, якія ўтрымліваюць гліфасат. Прыступілі таксама да фітаэкспертызы насення азімых зерневых культур на наяўнасць на ім інфекцыі.