Темы

Падыход павінен быць адказным

На планёрцы ў райвыканкаме, якую ў гэты панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, пытанні абмяркоўваліся злабадзённыя і ў большасці сваёй  традыцыйныя для гэтага сезона: ход жніва, нарыхтоўка саломы і корму для грамадскай жывёлагадоўлі, падрыхтоўка суб’ектаў гаспадарання да зімы, абкоска ад расліннасці тэрыторый населеных пунктаў і дарог.

Апошняе, на думку кіраўніка раёна, нельга назваць здавальняючым. Прычым, такім чынам справы абстаяць не толькі ў аддаленых маланаселеных вёсках, але і ў некаторых аграгарадках. Большая ўвага, як заўважыў старшыня райвыканкама, павінна надавацца навядзенню парадку, у тым ліку і абкосцы падворкаў, прысядзібных надзелаў і калядваровых тэрыторый жыхароў. У адносінах грамадзян, якія пагарджаюць сваімі абавязкамі падтрымліваць чысціню на зямлі, санітарнай і экалагічнай службамі павінны прадпрымацца адпаведныя меры.

Абмяркоўваючы ход палявых работ, у прыватнасці, уборку зерневых і зернебабовых культур, звярталася ўвага на работу тэхнікі і адносіны да яе механізатараў. Каб камбайны ў гарачую пару жніва не псаваліся і не прастойвалі (а такія факты ў асобных гаспадарках маюць месца), падыход да іх эксплуатацыі павінен быць надзвычай адказным, са строгім выкананнем усіх рэкамандаваных патрабаванняў.

Было ўказана таксама і на неабходнасць актывізаваць, па-максімуму выкарыстоўваючы кожны спрыяльны дзень, уборку саломы, з-за якой у шэрагу гаспадарак марудзяцца ворыўныя работы.

Працягваецца, як адзначыў першы намеснік старшыні райвыканкама Валерый Сяргейчык, гэтым часам і нарыхтоўка зялёнага корму. У шэрагу гаспадарак нарыхтоўваюць сена, у асобных —  сянаж, сілас пакуль не гатуюць. Убіраюць ў раёне гародніну: цыбулю, капусту, сталовыя буракі, бульбу. Працягваюць уборку насеннікаў шматгадовых траў.

Улічваючы тое, што на календары апошні месяц летніх канікулаў і час рыхтавацца да новага навучальнага года, намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў аб даручэнні губернатара вобласці Пятра Рудніка забяспечыць выплату заработнай платы ў два этапы: да 15-га і 25-га жніўня, тым самым даць магчымасць бацькам прыступіць да набыцця школьных тавараў ужо ў першай палове месяца.

Як заўважыла старшыня праўлення райспажыўтаварыства Алена Савіцкая, неабходным асартыментам тавараў магазіны раёна забяспечаны, працуюць яны і па заяўках жыхароў раёна.

Асобная ўвага была ўдзелена на планёрцы пытанням падрыхтоўкі да ацяпляльнага перыяду. Намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель у гэтай сувязі выказаў незадаволенасць тым фактам, што асобныя суб’екты гаспадарання не спяшаюцца з нарыхтоўкай мясцовых відаў паліва. Заключыць дагаворы на пастаўку дроў, па словах Ігара Кісяля, — адна справа, другая — набыць іх у час, згодна вызначанага графіка.

Аб тым, якая работа праводзіцца праваахоўнымі органамі па забеспячэнні бяспекі грамадзян, папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў, далажыў на планёрцы начальнік штаба Бабруйскага РАУС Васіль Арцёмаў. Сярод узбуджаных на мінулым тыдні крымінальных спраў — і крадзяжы дзяржаўнай маёмаёмасці. А гэта, адзначыў Васіль Арцёмаў — недапрацоўка ў першую чаргу кіраўнікоў арганізацый, якія не забяспечылі надзейную ахову маёмасці.

Алена КАРПЕНКА.

 

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем