Салома таксама спатрэбіцца
Разам з уборкай хлеба не менш важная справа для земляробаў, як упарадкаваць салому на вызваленых ад ураджаю палетках. Яна абавязкова спатрэбіцца на фермах у кожнай гаспадарцы. Менавіта таму зараз частка механізатараў якраз і занята такой работай. Па стану на ўчарашні дзень, салома была зацюкавана ў раёне на плошчы каля 900 гектараў і звезена з 530 га.
Асабліва пастараліся ў гэтым сэнсе механізатары СВК “Гігант” і “Калгас імя Дзяржынскага”, філіяла “Варатынь” РУП “Бабруйскі завод ТДіА” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”. У гэтых гаспадарках салома зацюкавана на плошчы ад 100 да 200 з лішнім гектарах. А больш за ўсё яе звезена з палёў філіяла “Варатынь”, СВК “Калгас імя А. Неўскага” і “Гігант”. Тут салома ўжо па-сапраўднаму ўпарадкавана і складзена ў сцірты або знаходзіцца пад павецямі.
Міхаіл ВЕРАСОЎСКІ.