Прыйшла чарга і да насеннікаў
Уборка збожжавых, вядома ж, не адмяніла іншы працоўны расклад для механізатараў. Таму што разам з правядзеннем гэтай адказнай кампаніі прыспела пара ўбіраць і насеннікі шматгадовых траў, якімі занята ў раёне больш за 660 гектараў. На ўчарашні дзень яны былі абмалочаны на плошчы амаль 170 гектараў, што складае чацвёртую частку ўсіх пасеваў.
Першымі справіліся са сваёй задачай механізатары вытворчага сельгасаддзялення Бабруйскага ААТ “Аграмашсервіс”, якія поўнасцю завяршылі ўборку насеннікаў шматгадовых траў. Ну, а па ўраджайнасці радуюць травы СВК “Калгас імя А. Неўскага” і “Гігант”, а таксама аддзялення “Аграмашсервіс”. На лугах гэтых гаспадарак у сярэднім на круг выходзіць ад 4 да 7 цэнтнераў насення.
Міхаіл ВЕРАСОЎСКІ.