Культуры пад надзейнай аховай
Пасля сяўбы ў дачыненні культур праводзіцца шэраг мерапрыемстваў па іх ахове ад хвароб і шкоднікаў.
У прыватнасці гэтым часам, як паведаміла намеснік дырэктара дзяржаўнай установы па насенневодстве, каранціну і ахове раслін Зоя Грыбава, у гаспадарках раёна вядзецца апрацоўка бульбы ад фітафторы, позняй капусты — ад капуснай тлі. Працягваюцца апрацоўкі па коласе на яравой пшаніцы ад хвароб. У бліжэйшыя дні плануецца правесці фунгіцыдныя апрацоўкі на яравым рапсе.
Алена КАРПЕНКА.