Даніна памяці — кожнаму салдату
З 4 да 12 ліпеня пошукавым атрадам “Абеліск 92/1 г. Бабруйска” праводзіцца “Вахта памяці-2011”.
Мерапрыемства ладзіцца ў межах перасоўчага палатачнага лагера. Маршрут вахты памяці: г. Бабруйск — населеныя пункты: Продзвіна, Баравая, Глебава Рудня, Сяліба, Стасеўка, Ламы, Шчаткава, Вінаградаўка, Сычкава, Бабіна, Крапіўка, Сялібка, Ясны Лес — г. Бабруйск. Мэта мерапрыемства, удзел у якім прымаюць каля 40 чалавек, — увекавечанне памяці абаронцаў і ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі «Вахты памяці» наведваюць воінскія захаванні, сустракаюцца з ветэранамі ВАв, занатоўваюць іх успаміны з тым, каб у гадавіну вызвалення Беларусі аддаць даніну памяці кожнаму салдату.
Алена КАРПЕНКА.