Темы

Абмяркоўваліся надзённыя пытанні

На планёрцы, якую ў гэты панядзелак правёў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, пытанні абмяркоўваліся традыцыйныя: стан сельскагаспадарчых работ, выкананне суб’ектамі гаспадарання прагнозных паказчыкаў, падрыхтоўка народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону, навядзенне чысціні ў населеных пунктах і на дарогах, забеспячэнне сацыяльна неабароненых катэгорый грамадзян харчовымі прадуктамі па заніжаных цэнах.

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая завастрыла ўвагу прысутных на выкананні прагнозных паказчыкаў і даведзеных на гэты перыяд заданняў, а таксама на своечасовым налічэнні заработнай платы ў арганізацыях.

Святлана Носава, намеснік старшыні райвыканкама, далажыла аб праведзеных на мінулым тыдні мерапрыемствах, прысвечаных 67-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, і ў межах Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “Вянок дружбы”, і выказала словы падзякі кіраўніцтву сельгасарганізацый за цёплы і дастойны прыём дэлегацый іншых краін. Яна адзначыла таксама, што з 5 ліпеня ў раёне пачнецца выплата аднаразовых матэрыяльных дапамог грамадзянам пенсійнага ўзросту, чый памер пенсіі ў ліпені быў ніжэйшым за 686,5 тыс. рублёў (200 працэнтаў бюджэту пражытачнага мінімума). Разавыя дапамогі ў раёне атрымаюць больш за 3 тысячы чалавек. Было адзначана і тое, што на гэтым тыдні на базе Каменскай сярэдняй школы пройдзе спартакіяда сярод дзіцячых аздараўленчых лагераў, размешчаных на тэрыторыі раёна.

Спыняючыся на пытаннях падрыхтоўкі народнай гаспадаркі раёна да ацяпляльнага сезону, Ігар Кісель, намеснік старшыні райвыканкама, заклікаў кіраўнікоў больш актыўна нарыхтоўваць  мясцовыя віды паліва.

Па-ранейшаму не губляюць актуальнасці пытанні добраўпарадкавання тэрыторый. Па словах старшыні райсавета дэпутатаў Леаніда Баркоўскага, немалая работа ў гэтым плане праводзіцца намаганнямі сельскіх саветаў. На мінулым тыдні, да прыкладу, працягвалася навядзенне парадку на асобных могілках, якія зачышчаліся ад аварыйных дрэваў. Вялося добраўпарадкаванне воінскіх захаванняў. Адначасова займаліся збудаваннем накрывак для калодзежаў. Ажыццяўляліся таксама мерапрыемствы па прывядзенні ў парадак зямельных надзелаў, якія не выкарыстоўваюцца, з тым, каб перадаць іх сельгаспрадпрыемствам. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Происшествия и безопасность

О видах киберпреступлений и как не попасться на уловки мошенников рассказали в Бобруйском РОВД

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

С 1 марта в Беларуси стартует запрет на ловлю щуки — чем грозят нарушения?

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

Ждать ли в Беларуси сегодня снега с дождем? Ответили синоптики

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Прокуратура Могилевской области нашла нарушения в содержании КРС на ряде предприятий

24 февраля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко 26 февраля в Москве примет участие в заседании Высшего госсовета Союзного государства 

24 февраля 2026
Читать новость
Экономика

В Беларуси утверждена новая редакция правил системы мгновенных платежей

24 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем