Выхаванцы рыхтуюцца да выпускнога
Да выпускнога балю рыхтуюцца не толькі 11-класнікі, але і дашкольнікі, тыя, чый узрост дазваляе ў верасні папоўніць рады вучняў.
У Кавалёўскім дзіцячым садку да гэтай падзеі рыхтаваліся з асаблівай адказнасцю: паўтаралі вершы, завучвалі песні. Яно і зразумела: на выпускны баль, разам з іншымі, былі запрошаны і бацькі. А ўвогуле, як адзначае загадчыца дашкольнай установы Алена Ткачова, бягучы тыдзень у садку надзвычай насычаны мерапрыемствамі: літаральна ў аўторак дзеці разам з выхавацелямі ладзілі тэатралізаванае відовішча — казку “Кошкін дом”, а выпускнікі, да таго ж, сустрэліся са сваім будучым першым настаўнікам.
Алена КАРПЕНКА.