У звераводаў адказная пара
Напружаная і неверагодна адказная пара зараз у работнікаў Бабруйскага сельгасаддзялення “Зверагаспадарка” ПУП “Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза”: падрастаюць шчаняты норкі і пясца, рэгістрацыя якіх запланавана на 1-га ліпеня.
Да гэтага, як паведаміла ў размове дырэктар прадпрыемства Ганна Штык, неабходна строга прытрымлівацца тэхналогіі кармлення шчанят, своечасова і ў поўным аб’ёме выконваць ветэрынарна-санітарныя мерапрыемствы. Дазнацца хоць прыблізную колькасць падрастаючага пакалення звяркоў не ўдалося. У гэтым пытанні звераводы на дзіва прытрымліваюцца забабонаў: да таго, як шчаняты будуць пералічаны падчас рэгістрацыі, рабіць свае вывады ў работнікаў гаспадаркі не прынята.
Алена КАРПЕНКА.