Темы

Справы сельскагаспадарчыя

Першым пытаннем планёркі ў райвыканкаме, якую ў гэты панядзелак правёў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі, стала абмеркаванне спраў у сельскай гаспадарцы. Як паведаміў першы намеснік старшыні, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, усе гаспадаркі раёна завяршылі касьбу траў першым укосам, асобныя прыступілі да касьбы другім укосам. Нарыхтоўка сена, сенажу і сіласу працягваецца. Усяго травяністых кармоў на ўмоўную галаву ў сярэднім па раёне нарыхтавана 10 ц.к.адз., а ў шэрагу гаспадарак — 12 і болей ц.к.адз. Працягваюцца ў раёне і работы па хімічнай ахове культур, вядзецца іх падкормка. Адначасова ў гаспадарках рыхтуюць зернеўборачныя камбайны і зернесушыльныя ўстаноўкі да ўборачных работ. У радзе сельгасарганізацый вядзецца мантаж новых зернесушыльных установак, якія ўжо да сярэдзіны ліпеня павінны быць уведзены ў строй. Спыняючыся на пытанні падрыхтоўкі да ўборкі тэхнікі, кіраўнік раёна парэкамендаваў падыйсці да гэтага з асаблівай адказнасцю, дэталёва праверыць кожны зернеўборачны камбайн. Было ўказана і на неабходнасць лепшага догляду пашы, своечасовага яе падсейвання, што, па словах Міхаіла Шалкоўскага, мае месца далёка не ва ўсіх сельгасарганізацыях. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Профсоюз районного центра соцобслуживания населения подвел итоги работы

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Беларуси усовершенствуют блокировку мошеннических звонков — как она будет работать

25 февраля 2026
Читать новость
Общество

Подвели итоги и наградили. Состоялось II заседание профсоюза работников образования и науки

25 февраля 2026
Читать новость
Год белорусской женщины

Красота женщины — в сиянии ее глаз

25 февраля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

О видах киберпреступлений и как не попасться на уловки мошенников рассказали в Бобруйском РОВД

25 февраля 2026
Читать новость
Человек и природа

С 1 марта в Беларуси стартует запрет на ловлю щуки — чем грозят нарушения?

25 февраля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем