Рэсурсы трэба эканоміць

Намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая завастрыла ўвагу прысутных, у асаблівасці начальнікаў аддзелаў, на неабходнасці, з мэтай эканоміі рэсурсаў, дэталёвага аналізу выканання ў раёне дзяржаўных стандартаў і ўнясення на працягу тыдня прапаноў па адпаведнасці апошніх рэаліям часу. Калі ад выканання таго ці іншага стандарту няма эканамічнага эфекту, падкрэсліла Тамара Рудая, то такі стандарт не мае права на існаванне.

На гэтым тыдні, па яе словах, у райвыканкаме мае адбыцца нарада па пытаннях збору і нарыхтоўкі другаснай сыравіны: макулатуры, шкла, палімераў і інш. Пытанне злабадзённае: раёну даведзена заданне па здачы другаснай сыравіны, аднак выконваць яго ў шэрагу арганізацый не спяшаюцца.

Спыняючыся на пытанні выплаты заработнай платы ў арганізацыях, намеснік старшыні нагадала аб даручэнні губернатара вобласці Пятра Рудніка — выплаціць апошнюю не пазней 24 чэрвеня.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.