Паказчыкі павінны быць выкананы

Заканчваецца чэрвень, а з ім — і першае паўгоддзе года. Па папярэдніх дадзеных, адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, — стратных прадпрыемстваў у раёне не будзе. Гэта прыемна, аднак, па яе словах, не трэба забывацца на тое, што за гэты перыяд павінны быць яшчэ і выкананы ўсе даведзеныя раёну паказчыкі. Тыдзень — час невялікі, аднак для тых, у каго маюцца тыя ці іншыя адставанні ад плану, ён павінен стаць надзвычай напружаным.

Было закранута і пытанне падтрымкі малазабяспечаных катэгорый грамадзян. Створаныя ў двух магазінах пасёлкаў Туголіца і Глуша сацыяльныя аддзелы ўжо забяспечваюць людзей, пры наяўнасці пенсійнага пасведчання, пералікам прадуктовых тавараў па зніжаных нацэнках. У хуткім часе такую магчымасць змогуць атрымаць і мнагадзетныя сем’і, спісы якіх удакладняюцца.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.