Нядбайных бацькоў — на кантроль

Асобным пунктам на планёрцы вялося абмеркаванне выканання Дэкрэта Прэзідэнта РБ № 18. Нягледзячы на немалую работу, накіраваную на прыцягненне несумленных бацькоў да работы на прадпрыемствах і ў сельгасарганізацыях, і тое, што агульная сума пералічаных абавязанымі асобамі грошай год ад году павялічваецца, застаюцца і праблемныя ў гэтым плане пытанні. Па словах Святланы Носавай, многія з абавязаных дапускаюць прагулы ў рабоце без уважлівых на тое прычын, да гэтай пары не ўдаецца вызначыць месцазнаходжанне некаторых з іх, ёсць часова вызваленыя ад пералічэння грошай (знаходзяцца на лячэнні ў спецыяльных установах). Зразумела, усе разам, гэтыя фактары не лепшым чынам уплываюць на агульны паказчык работы з асобамі дадзенай катэгорыі. Аднак, па словах кіраўніка раёна, гэта зусім не значыць, што з такім раскладам спраў трэба мірыцца. Работу з абавязанымі неабходна актывізаваць. У прыватнасці, тыя ж самыя прагулы павінны больш жорстка кантралявацца з боку работнікаў міліцыі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.