Лепшыя пажарныя дружыны

Найлепшай добраахвотнай пажарнай дружынай, па выніках спаборніцтва добраахвотных пажарных дружын і санітарных звенняў сярод калектываў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый раёна, прызнана дружына філіяла “Варатынь” РУП “БЗ ТДіА” — аб гэтым паведаміў на планёрцы намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кісель. 2-га месца ўдастоена добраахвотная дружына сельгасаддзялення “Зверагаспадарка” ПУП “Белкаапзнешгандаль “Белкаапсаюза”, 3-га — ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. 1-е месца сярод санітарных звенняў прысуджана звяну калектыва СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, 2-е — філіяла “Варатынь”, 3-е — філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”.

Робячы справаздачу аб падрыхтоўцы народнай гаспадаркі раёна да асенне-зімняга перыяду, Ігар Кісель звярнуўся да кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання з просьбай  работы ў гэтым накірунку актывізаваць. Было адзначана і тое, што дроў нарыхтавана 31 працэнт ад плану, дранкі — 36.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.