Да нарыхтоўкі корму — з адказнасцю

Падыход да нарыхтоўкі зялёнага корму павінен быць самы адказны — адзначыў на планёрцы ў гэты панядзелак старшыня райвыканкама Міхаіл Шалкоўскі. Па словах кіраўніка раёна, гэта тычыцца, у першую чаргу, тых гаспадарак, дзе паказчык нарыхтаваных на ўмоўную галаву кармавых адзінак ніжэйшы за сярэднераённы. А ўвогуле, як агучыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, на раніцу панядзелка ў раёне было нарыхтавана 28 працэнтаў ад задання сена, 64 — сянажнай масы і 9 — сіласу.  Траў першага ўкосу ў цэлым па раёне скасілі 90 працэнтаў ад плану. У пераважнай большасці гаспадарак касьбу завяршылі. Аддаючы перавагу корманарыхтоўцы, у гаспадарках, між тым, не забываюцца і на іншыя сельгасработы: вывозіцца на палі пад азімую сяўбу арганіка, падсейваюцца мнагалетнія травы, вядзецца падкормка азотам кукурузы.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.