Прэміі — за поспехі ў вучобе

Навучэнцы раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў у інтэлектуальнай дзейнасці, навукова-даследчай рабоце, абласных і рэспубліканскіх алімпіядах, спартыўных спаборніцтвах, іншых турнірах і конкурсах па выніках 2010-2011 навучальнага года, будуць прэміраваны на агульную суму 9 205 тысяч рублёў.

Такое рашэнне прынята Бабруйскім раённым выканаўчым камітэтам 11 мая сёлетняга года на аснове Палажэння аб штогадовых прэміях навучэнцаў. Прэміраванне адбудзецца за кошт сродкаў, прадугледжаных каштарысам на правядзенне мерапрыемстваў райвыканкама.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.