Темы

Прадаўжальнік сямейнай дынастыі

Быць маладым спецыялістам нялёгка: новае месца, новы калектыў, дадатковая адказнасць, панічнае адчуванне недахопу ведаў, а то і поўнае разыходжанне набытай тэорыі з практыкай, назойлівыя думкі, што гэта не тваё… Але бывае і па-іншаму: месца працы ў роднай мясцовасці, калектыў — твае аднадумцы, энтузіасты, заработная плата ў прынцыпе задавальняе, ёсць адчуванне, што месца гэта тваё і жаданне цалкам сябе рэалізаваць, ды яшчэ плюсы сямейнай дынастыі: своечасовыя прафесійныя парады.

Менавіта так адчувае сябе малады спецыяліст, урач-тэрапеўт Бабруйскай гарадской паліклінікі № 2, Л.Б. Кавалюк. Нарадзілася і вырасла Лілія Браніславаўна ў Бабруйску. Сюды ж атрымала размеркаванне пасля заканчэння Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. У “раённай” паліклініцы праходзіла інтэрнатуру, ужо тады зразумела, што тут ёсць у каго павучыцца і атрымаць добрую параду, з’явілася жаданне тут пачаць свой працоўны стаж.

Што тычыцца абрання будучай справы, то, як і многія з дынастыі медыкаў, Лілія Браніславаўна доўга не думала, з якой прафесіяй звязаць сваё жыццё. На рашэнне паўплывалі і родныя (бабуля і маці — урачы), стаўленне якіх да сямейнай прафесіі заўжды было і застаецца як да самай высакароднай. Прыйшоўшы на працу маладым спецыялістам, аб тым, што звязала жыццё з медыцынай, Лілія Браніславаўна не шкадуе.

— Гэта так прыемна адчуваць, што ты дапамог чалавеку, — дзеліцца малады доктар. — Вось толькі хацелася б, каб да парад урачоў нашыя вяскоўцы прыслухоўваліся болей уважліва і засвоілі, што здароўе — ад здаровага ладу жыцця.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Дзмітрыя БЕГУНОВІЧА.

Последние новости

Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем