Темы

Працоўную дысцыпліну — на строгі кантроль

Планёрку ў гэты панядзелак старшыня раённага выканаўчага камітэта Міхаіл Шалкоўскі пачаў з пытанняў дысцыпліны на працоўных месцах, строгага выканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Па словах кіраўніка раёна, працоўная дысцыпліна — адна са складаючых павелічэння вытворчасці працы, у той час як апошняе — галоўная ўмова для нарошчвання аб’ёмаў вытворчасці і выканання даведзеных раёну прагнозных паказчыкаў, што, у сваю чаргу, з’яўляецца прамым абавязкам кожнага работніка раёна. 

Чысціню ў кожны двор

Другім пытаннем, на якім на пачатку планёркі завастрыў увагу старшыня райвыканкама, было абмеркаванне кантролю за навядзеннем парадку і чысціні ў населеных пунктах. Аб праведзенай у гэтым накірунку рабоце з боку санітарнай, экалагічнай службаў, а таксама рабочай групы па добраўпарадванні райвыканкама далажылі галоўны санітарны ўрач Бабруйскага раёна і г. Бабруйска Валянціна Парахневіч, намеснік начальніка гаррайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігар Гайдучык, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва Віктар Кондрат. Пры гэтым было заўважана, што работа, праведзеная рабочай групай па добраўпарадкаванні на мінулым тыдні па кантролі за выкананнем раней выдадзеных грамадзянам і юрыдычным асобам прадпісанняў, недастатковая і патрабуе актывізацыі. Пастаўлена задача — у бліжэйшы час праверыць выкананне ўсіх без выключэння прадпісанняў. Сельсаветам і дарожнікам — своечасова займацца абкоскай тэрыторый. 

У гаспадарках сеюць грэчку

Як паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык, дзве з чатырох сельгасарганізацый раёна на пачатак тыдня прыступілі да сяўбы грэчкі. Сяўба ярыны заканчваецца, кукурузу засталося дасеяць у СВК “Калгас імя Дзяржынскага”, СВК “Калгас імя А. Неўскага”, ААТ “Саўгас “Кісялевічы” і ААТ “Агракамбінат “Бабруйскі”.  На гэтым тыдні плануецца завяршыць пасадку гародніны, якой на пачатак тыдня ўжо было пасаджана 80 працэнтаў ад задання. Азімыя зерневыя культуры і азімы рапс у раёне падкормлены. Гэтым часам падсейваюцца мнагалетнія травы, у шэрагу гаспадарак працягваюць вывозіць арганіку.  

Што да жывёлагадоўлі, то, як адзначыў Валерый Сяргейчык, на гэты час усе рагулі (47 гуртоў) выпасаюцца, з іх 16 гуртоў — круглыя суткі.  З мэтай павелічэння надояў да канца тыдня на кругласутачны выпас будзе пераведзена пераважная колькасць  гуртоў кароў, а таксама быкі. 14 гуртоў цялушак выпасаюцца. Нядрэнныя паказчыкі дасягнуты па якасці малака: 50 працэнтаў прададзена дзяржаве гатункам экстра і 50 — вышэйшым.  Абмяркоўваючы справы сельскагаспадарчыя, Міхаіл Шалкоўскі, разам з іншым, указаў на неабходнасць паскорыць здачу лому чорных металаў.

Зарплату — да 25 мая

Да падвядзення вынікаў першага паўгоддзя засталося менш за паўтара месяца. Гэты тэрмін, як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая, прадпрыемствы і арганізацыі павінны папрацаваць з поўнай выкладкай, каб выканаць даведзеныя раёну прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Асаблівую занепакоенасць, па словах намесніка старшыні, выклікае выкананне такіх з іх, як валавая вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі і прыцягненне інвестыцый у асноўны капітал. З мэтай вырашыць узнікшыя па інвестыцыях пытанні на гэтым тыдні, па словах Тамары Рудой, пройдзе рабочая нарада з удзелам усіх зацікаўленых службаў. На кантролі — правядзенне аўкцыёнаў, бліжэйшы з якіх запланаваны на 26 мая. Што датычыцца заработнай платы за красавік, то яна на прадпрыемствах і ў арганізацыях павінна быць выплачана не пазней 25 дня месяца. 

Аб вакцынацыі — загадзя

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава завастрыла ўвагу прысутных на планёрцы кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый на неабходнасці ўжо цяпер пачынаць работу па заключэнні дагавораў на вакцынацыю работнікаў супраць грыпу. Намеснік старшыні паведаміла аб праведзенай на мінулым тыдні справаздачна-выбарчай канферэнцыі ГА “БРСМ”, падчас якой першым сакратаром раённага камітэта арганізацыі абрана Вольга Худакова, і аб пасяджэнні рабочай групы па аграэкатурызму, на якім абмяркоўвалася пытанне рэгістрацыі на тэрыторыі Гарохаўскага сельсавета аб’екта дадзенага прызначэння. Даводзячы інфармацыю аб правядзенні ў Магілёве нарады па арганізацыі летніх будатрадаў, Святлана Носава адзначыла, што ў нашым раёне на іх дзейнасць заключана 5 дагавораў.

Лета — час рыхтавацца да зімы

Ход падрыхтоўкі народнай гаспадаркі да ацяпляльнага сезону 2011-2012 г.г., па словах намесніка старшыні райвыканкама Ігара Кісяля, абмяркоўваўся на мінулым тыдні на абласной нарадзе. На бягучым тыдні нарада па гэтых пытаннях пройдзе ў раёне з удзелам кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый.

Завастраючы ўвагу на пытаннях будаўніцтва жылля, Ігар Кісель адзначыў, што план уводу апошняга ў эксплуатацыю за 1-е паўгоддзе будзе выкананы.

Алена КАРПЕНКА. 

Последние новости

Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем