Темы

Парушэнняў не выяўлена

Аддзел эканомікі райвыканкама, як адзначыла намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Тамара Рудая, працягвае вывучаць сітуацыю з ростам цэн на тавары ў гандлёвых кропках раёна.

Падчас маніторынгу ўстаноўлена, што рознічныя цэны на сацыяльна-значныя тавары, пералік якіх зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011 года № 495 згодна з Указам Прэзідэнта ад 25 лютага сёлетняга года № 72 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання цэн (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь” (14 пазіцый: хлеб, мяса (ялавічына, свініна), малако, сухія малочныя сумесі і мясныя кансервы для дзіцячага харчавання, мука, крупы (рыс, проса, грэчка, манка), макаронныя вырабы, мяса птушкі, масла сметанковае, алей, гароднінныя, фруктова-ягадныя, пладова-агароднінныя кансервы і сокі для дзіцячага харчавання), фарміруюцца згодна з заканадаўствам. Парушэнняў па фарміраванні рознічных адпускных цэн на дадзеныя групы тавараў не выяўлена. Найбольшы тэмп росту рознічных цэн у параўнанні са студзенем сёлетняга года назіраецца на імпартныя тавары (крупы — ад 40 да 230 працэнтаў, рыба — ад 38 да 45, апельсіны — 51,8, бананы — 54,1 працэнта), што абумоўлена значным ростам адпускных цэн на аптовых базах). На гэты час у гандлёвых аб’ектах, як райспажыўтаварыства, так і малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, ажыццяўляюцца штодзённыя пастаўкі тавараў з улікам спажывецкага попыту насельніцтва.

Намеснік старшыні яшчэ раз давяла да кіраўнікоў суб’ектаў гаспадарання даручэнне губернатара вобласці Пятра Рудніка аб своечасовай і ў поўным аб’ёме выплаты заработнай платы за красавік і падкрэсліла, што апошнім днём выплаты павінна стаць 24 мая. 

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Человек и природа

Погода 18 июля: до +28°С и много солнца

18 июля 2026
Читать новость
Общество

В фокусе внимания – Глушанский сельсовет

17 июля 2026
Читать новость
Общество

Хватит ли баллов, чтобы поступить? Рассказываем, как проходит приемная кампания в вузах страны

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем