Увага да летнікаў

На мінулым тыдні, як далажыў начальнік Бабруйскага РАУС Сяргей Ільін, праваахоўчымі органамі на тэрыторыі раёна было ўзбуджана 10 крымінальных спраў, з якіх 8 раскрыта. Асноўную частку злачынстваў састаўляюць крадзяжы маёмасці з дачных дамоў. 

Працягваюцца на тэрыторыі раёна мерапрыемствы па адабранні незарэгістраванай зброі. Вядзецца барацьба з самагонаварэннем, ліквідавана каля 40 літраў самагоннай брагі, а таксама больш за 20 літраў алкагольнай прадукцыі. Нягледзячы на пастаяннае папярэджанне вадзіцеляў не садзіцца за руль аўтамабіляў п’янымі, парушальнікі правілаў дарожнага руху ўсё ж маюцца, на мінулым тыдні затрыманы 3 нецвярозыя вадзіцелі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.