У моладзі будзе магчымасць зарабіць

Як паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Святлана Носава, на гэты час практычна завершана падрыхтоўка дагавораў з арганізацыямі раёна на летнюю занятасць моладзі: школьнікаў старэйшых класаў, навучэнцаў прафесійных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. На тэрыторыі раёна будуць працаваць 3 педагагічныя, 1 сервісны, 1 будаўнічы, а таксама 2 валанцёрскія атрады.

Святлана Сяргееўна адзначыла і тое, што на гэтым тыдні пройдзе раённы этап абласной акцыі “Велікодны падарунак”, у межах якой будуць наведаны дзеці-сіроты Бабруйскага раённага дзіцячага прытулку ў аграгарадку Міхалёва. Падарункі падчас акцыі атрымаюць і выхаванцы Каменскай дапаможнай школы-інтэрната.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.