Што пасееш, тое і пажнеш
Адной з умоў добрага ўраджаю з’яўляецца, без сумнення, якаснае насенне. Менавіта таму, як паведаміла намеснік дырэктара дзяржаўнай установы па насенневодстве, каранціну і ахове раслін З.А. Грыбава, гэтым часам у гаспадарках вядзецца пратручванне насення зерневых культур.
Работнікі ўстановы адбіраюць насенне на якасць пратручвання, праводзяць клубневы аналіз насеннай бульбы ў сельгасарганізацыях. Адначасова сочаць за пасевамі азімых культур: правялі абследаванне пасеваў азімых зерневых і рапсу. На ўсіх палетках адзначана вегетацыя.
Праводзіцца гэтым часам таксама і абследаванне садоў на наяўнасць шкоднікаў дрэў, якія перазімавалі.
Алена КАРПЕНКА.