Жыллёвыя пытанні — на кантролі

Робячы справаздачу аб праведзенай рабоце, начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі Галіна Міргародская адзначыла, што на мінулым тыдні адбылося пасяджэнне грамадскай камісіі па жыллёвых пытаннях, падчас якой былі абмеркаваны заявы аб пастаноўцы на ўлік дзяцей-сірот. Правялі абследаванне жылых памяшканняў, замацаваных за дзецьмі-сіротамі, і абавязаных асоб Слабадкоўскага, Гарохаўскага і Гарбацэвіцкага сельсаветаў. Сумесна са старшынямі сельскіх саветаў завяршылі работу па зборы заяў з грамадзян, якія састаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. На працягу тыдня, па словах Галіны Міргародскай, вялася работа з насельніцтвам п. Юбілейны па дэцэнтралізацыі сістэмы ацяплення. На гэты час невырашаным  застаецца пытанне з ведамасным жыллёвым фондам. Міхаіл Шалкоўскі парэкамендаваў праводзіць больш цесную работу ў плане вырашэння дадзенага пытання з арганізацыямі і прадпрыемствамі.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.