Увага да вызваленых з месцаў пазбаўлення волі
Спыніўшыся ў сваёй справаздачы на дадзеным пытанні, Святлана Носава адзначыла, што ў раёне выконваюцца ўсе запланаваныя мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку і працаўладкаванне грамадзян дадзенай катэгорыі: аказваецца грашовая адрасная сацыяльная дапамога, гуманітарная дапамога адзеннем, маецца браня вакансій і праводзяцца кірмашы вакансій. Аднак, па словах Святланы Носавай, калі грашовую і гуманітарную дапамогу вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі скарыстоўваюць усе без выключэння, то на працу на прадпрыемствы раёна большасць з іх не ўладкоўваецца, аддаючы перавагу прадпрыемствам горада.
Алена КАРПЕНКА.