Справы сельскагаспадарчыя

Гаспадаркі раёна актыўна ўключаюцца ў веснавыя палявыя работы, — паведаміў першы намеснік старшыні райвыканкама,  начальнік райсельгасхарчу Валерый Сяргейчык. Гэтым часам падсейваюцца мнагалетнія травы, нарыхтоўваецца і вывозіцца на палі арганіка, вядзецца падкормка хлорыстым каліем сенакосаў і пашы. Грошы на набыццё паліва для палявых работ у гаспадарках маюцца. Што да мінеральных угнаенняў, то яны, згодна вызначаных графікаў, будуць паступаць у раён да 15 мая.

Спыняючыся на пытаннях жывёлагадоўлі, Валерый Сяргейчык адзначыў, што валавая вытворчасць малака ў раёне на ўзроўні мінулага года. Пры гэтым праводзяцца неабходныя мерапрыемствы, накіраваныя на яе павелічэнне.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.