Рыбе нішто не пагражае
Старшыня райсавета дэпутатаў не пакінуў без увагі і пытанне стану азёраў на тэрыторыі раёна, выказаўшы занепакоенасць бяспечным утрыманнем у іх рыбы, што характэрна для ранняй веснавой пары. Аднак начальнік Бабруйскай горрайінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Мікалай Грашчанкоў запэўніў, што гэтым часам адсутнасць кіслароду рыбе не пагражае. Даследаванні на прысутнасць кіслароду эколагамі праводзяцца штотыдня. Апошнія праверкі выявілі, што ніжэй дапусцімых нормаў кісларод прысутнічае толькі ў двух вадаёмах. У астатніх — у норме.
Алена КАРПЕНКА.