Прызавое месца вобласці — і іх заслуга
Напрацягу трох дзён, з 3-га па 5-га сакавіка, у Мінску праходзілі фінальныя рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне — лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.
У складзе каманды Магілёўскай вобласці, якая ў рэспубліканскіх спаборніцтвах заняла 2-е месца, выступалі і вучаніцы Цялушскага ВПК “Дзіцячы сад-АСШ” Марына Цялюк і Юлія Фархутдзінава. Таму заслуга каманды вобласці — і іх заслуга.
Вячаслаў ДАВІДОВІЧ, дырэктар ДЮСШ.