Прайшлі спаборніцтвы па валейболе
Напярэдадні 8 сакавіка прайшлі раённыя спаборніцтвы ў праграме спартакіяды школьнікаў па валейболе сярод юнакоў і дзяўчат.
Сярод юнакоў пераможцамі сталі навучэнцы Варатынскай школы (настаўнік У.А. Бязручка). У складзе каманды выступалі Вадзім Барысёнак, Артур Грыдасаў, Віктар і Андрэй Парахневічы, Аляксандр Вараб’ёў, Павел Саснін і Віктар Цэдрык. 2-е месца занялі валейбалісты Гарбацэвіцкай школы, 3-е — Хімоўскай.
Сярод дзяўчат перамогу атрымалі навучэнцы Осаўскай школы (настаўнік І.А. Васілеўскі). За каманду-пераможцу выступалі Марыя Барадзіна, Анастасія Блішч, Ганна і Марыя Лапцевы, Дзіана Ляшкевіч, Алеся Піскун, Таццяна Роўба і Анастасія Цыкур. 2-е месца занялі валейбалісткі Каменскай САШ, 3-е — Варатынскай.
Вячаслаў ДАВІДОВІЧ, дырэктар ДЮСШ.