Павялічыць вытворчасць — павысіць зарплату

Заканчваецца першы квартал года. У сувязі з гэтым намеснік старшыні райвыканкама Тамара Рудая нагадала звярнуць увагу на выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў і заданняў, у асаблівасці па валавой сельскагаспадарчай прадукцыі, аказанні бытавых паслуг насельніцтву, тавараабароце, прыцягненні інвестыцый у асноўны капітал, уводзе жылля ў эксплуатацыю. Аб’ёмы вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, па словах Тамары Рудой,  неабходна нарошчваць месяц ад месяца, таму што ад гэтага напрамую залежыць павелічэнне заработнай платы, якая ўжо на канец года павінна скласці ў сярэднім 600 долараў ЗША. Што тычыцца інвестыцый, то ўпраўленню капітальнага будаўніцтва райвыканкама быў дадзены жорсткі ўказ — адкрыць фінансаванне па ўсіх інвестыцыйных праектах, з тым, каб даведзены на квартал паказчык па прыцягненні інвестыцый быў забяспечаны. Было нагадана таксама звярнуць увагу на выкананне задання па здачы металалому. 

Намеснік старшыні адзначыла і тое, што на кантролі знаходзіцца даручэнне губернатара вобласці Пятра Рудніка адносна правядзення аўкцыёнаў па продажу аб’ектаў, якія не выкарыстоўваюцца. Было нагадана, што ўсе яны павінны падтрымлівацца ў здавальняючым стане. На тэрыторыях аб’ектаў не павінна быць маёмасці, якая не выстаўляецца на продаж, а таксама смецця. Камісійнае абследаванне дадзеных аб’ектаў адбудзецца на гэтым тыдні. Акрамя таго, было нагадана аб неабходнасці да 1 красавіка ўсім суб’ектам гаспадарання разлічыцца за спажытыя энерганосьбіты.

Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.